Вы можаце даслаць нам 1,5% сваіх польскіх падаткаў
Беларусы на вайне
  1. Могут ли власти аннулировать паспорта уехавших, как сейчас делают это с экс-политзаключенными? Позвонили в МВД
  2. В обращении появятся 50 рублей весьма необычной формы — если вам выдадут сдачу ими, то не удивляйтесь
  3. Мабільныя аператары ўводзяць змяненні для кліентаў
  4. «Хотят закрыть дыру, удержать людей в здравоохранении». Медик о том, почему в медвузы страны больше не будут набирать платников
  5. Лукашенко до сих пор не может забыть и простить американского миллиардера, которого видел 30 лет назад. Вот что между ними произошло
  6. Кошт паліва рэзка павышаюць. Што кажуць пра цэны на яго ў «Беларуснафце»
  7. Акадэмік, які ратаваў людзей ад чэкістаў, і даўншыфтар, што марыў пра свабоду. Вось 5 рэчаў пра Коласа, якія паказваюць яго сапраўднага
  8. «Рада міру» замест Белага дома. Чаму Трамп панізіў фармат сустрэчы з Лукашэнкам?
  9. У Польшчы правяраюць беларускага апазіцыянера, які трапіў у цэнтр буйнога скандалу. Яго біяграфія не супадае з дакументамі
  10. «Уже зае**ло одно и то же». Масштабная проверка боеготовности по заказу Лукашенко закончилась, но людей до сих пор держат на полигонах
  11. Літовец прыехаў у Беларусь наведаць сваякоў і атрымаў 15 гадоў пазбаўлення волі — Dissidentby
  12. «Ён не разбіўся». Чэмпіён Беларусі па матакросе памёр у 17 гадоў
  13. Вынеслі прысуд аднаму з кіраўнікоў ювелірнага брэнда Belaruskicry, абвешчанага «экстрэмісцкім фармаваннем»
Читать по-русски


Пасля адкрыцця мяжы 20 лістапада літоўскія фуры па-ранейшаму застаюцца на беларускім баку. Беларусь не выпускае грузавікі і хоча перамоваў «на найвышэйшым узроўні». «Радыё Свабода» распытала перавозчыкаў пра сітуацыю на мяжы.

Фуры на охраняемых стоянках в пунктах пропуска на границе с Литвой. Фото: Таможенный комитет
Фуры на ахоўваных стаянках у пунктах пропуску на мяжы з Літвой. Фота: Мытны камітэт

Літоўскія фуры па-ранейшаму не прапускаюць праз мяжу, беларускі бок выпускае толькі грузавікі, якія заехалі на беларускую тэрыторыю ўжо пасля адкрыцця мяжы 20 лістапада. Пра гэта расказаў кіраўнік лагістычнай кампаніі Kelruva і сябра асацыяцыі літоўскіх перавозчыкаў Linava Віталь Гігевіч:

«Беларускі бок хоча на найвышэйшым узроўні вырашыць пытанне стабільнай працы мяжы. З нашай кампаніі там цяпер застаюцца пяць грузавікоў. 20 лістапада мы заплацілі 6700 еўра за іх стаянку. Як толькі была інфармацыя, што мяжа адкрытая, мы гэтую суму адразу кампенсавалі, мы спадзяваліся, што фуры паедуць, выклікалі кіроўцаў на працу. З 20 лістапада за паркоўку яшчэ накапала 2560 еўра, за прастой — яшчэ 2700 еўра. І гэта толькі пяць грузавікоў».

Са словаў Гігевіча, паралізаваныя маршруты на іншых кірунках, бо яны былі завязаныя на транзіт з Беларуссю. Кіроўцы кожны дзень прыязджаюць на стаянку да фур, каб праверыць іх працу. Большасць кіроўцаў, са словаў перавозчыка, — беларусы. Кампанія плаціць ім зарплату і падаткі за іх.

«Амаль месяц сектар паралізаваны. Мы плацім падаткі за супрацоўнікаў, бо калі мы гэтага не зробім, то вялікая імавернасць таго, што кіроўцам анулююць віды на жыхарства. Ёсць надзея, што беларускім і літоўскім бакам удасца дамовіцца, бо мы ўжо больш за тры тыдні чакаем», — кажа Гігевіч.

Яшчэ адзін суразмоўца «Радыё Свабода», менеджар лагістычнай кампаніі ў Літве, расказаў, што беларускія мытнікі спасылаюцца на нейкую пастанову, зместу якой не раскрываюць. Ён лічыць, што беларускі бок цягне, пакуль не адбудуцца перамовы на ўзроўні МЗС дзвюх дзяржаваў.

Пры гэтым ён падкрэслівае, што іх кампанія аплаціла стаянку фур на беларускім баку да 20 лістапада ў надзеі, што пасля гэтай даты грузавікі выпусцяць, аднак гэтага не адбылося.

29 кастрычніка ўрад Літвы прыняў рашэнне на месяц закрыць мяжу з Беларуссю ў адказ на прылёт метэазондаў з кантрабанднымі цыгарэтамі. Урад Беларусі ў адказ дазволіў літоўскім фурам ехаць толькі праз літоўскія ж памежныя пераходы, такім чынам, на беларускім баку апынулася каля 1100 фур.

Калі ўрад Літвы 20 лістапада адкрыў закрытыя ў кастрычніку два пункты пропуску «Мядзінінкай» («Каменны Лог») і «Шальчынінкай» («Беняконі»), грузавікі ўсё роўна не выпусцілі з Беларусі.

Кіраўнік МЗС Літвы Кястусіс Будрыс лічыць, што краіна «падвяргаецца камбінаванай гібрыднай атацы — метэазонды парушаюць нашу паветраную прастору і працу цывільнай авіяцыі, у той час як Беларусь захоплівае грузавікі, каб шантажаваць нас эканамічна».

«Пацярпелі больш за 30 000 пасажыраў, больш за 200 рэйсаў перанакіраваныя, а больш за 1000 грузавікоў захопленыя ў закладнікі. Беларускі шантаж патрабуе рашучага адказу. ЕС мусіць дзейнічаць рашуча-абараняць дзяржавы-сябры, кампаніі і іх уласнасць, увесці больш жорсткія санкцыі супраць Беларусі і супрацьстаяць гэтай эскалацыі, дэманструючы адзінства і сілу. Дыктатуры разумеюць толькі ціск і мову сілы», — заявіў ён 24 лістапада.