Вы можаце даслаць нам 1,5% сваіх польскіх падаткаў
Беларусы на вайне
  1. Акадэмік, які ратаваў людзей ад чэкістаў, і даўншыфтар, што марыў пра свабоду. Вось 5 рэчаў пра Коласа, якія паказваюць яго сапраўднага
  2. У Польшчы правяраюць беларускага апазіцыянера, які трапіў у цэнтр буйнога скандалу. Яго біяграфія не супадае з дакументамі
  3. Кошт паліва рэзка павышаюць. Што кажуць пра цэны на яго ў «Беларуснафце»
  4. «Уже зае**ло одно и то же». Масштабная проверка боеготовности по заказу Лукашенко закончилась, но людей до сих пор держат на полигонах
  5. Мабільныя аператары ўводзяць змяненні для кліентаў
  6. «Хотят закрыть дыру, удержать людей в здравоохранении». Медик о том, почему в медвузы страны больше не будут набирать платников
  7. Могут ли власти аннулировать паспорта уехавших, как сейчас делают это с экс-политзаключенными? Позвонили в МВД
  8. Лукашенко привлек контрразведку, чтобы понять реальную ситуацию в армии. Констатировал, что там врут
  9. Лукашенко до сих пор не может забыть и простить американского миллиардера, которого видел 30 лет назад. Вот что между ними произошло
  10. Літовец прыехаў у Беларусь наведаць сваякоў і атрымаў 15 гадоў пазбаўлення волі — Dissidentby
  11. «Рада міру» замест Белага дома. Чаму Трамп панізіў фармат сустрэчы з Лукашэнкам?
  12. Вынеслі прысуд аднаму з кіраўнікоў ювелірнага брэнда Belaruskicry, абвешчанага «экстрэмісцкім фармаваннем»
  13. «Ён не разбіўся». Чэмпіён Беларусі па матакросе памёр у 17 гадоў
Читать по-русски


/

Услед за павышанымі тарыфамі за камунальныя паслугі для тых, хто працуе за мяжой, Аляксандр Лукашэнка хоча зрабіць платнай для іх і стаматалогію. Хоць гастарбайтары і без гэтага прывозяць заробленыя грошы ў Беларусь і пакідаюць іх тут — у крамах, сэрвісах і падатках, за кошт якіх фармуецца істотная частка бюджэтных паступленняў.

Снимок носит иллюстративный характер. Фото: TUT.BY
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: TUT.BY

Лукашэнка патрабуе: «Прыедзь, заплаці»

«Паехаў, ты шукаеш добрае месца, дзе зарабіць, — правільна, перашкаджаць не будзем. Асабліва калі ты едзеш у Расію. Але ты, атрымаўшы добрыя грошы, сюды прыедзь, заплаці. Мы табе выдзерам і зуб, што хочаш. Але толькі за твой кошт. Працуйце на сваёй зямлі. Жабракамі не былі і не будзем», — заявіў Аляксандр Лукашэнка. То-бок, прызнаючы, што беларусы вымушаныя па «добрыя грошы» ехаць працаваць у іншыя краіны, хоча, каб трацілі іх яны на радзіме.

Відаць, палітыка, як і прапагандыстаў, не радуе, што падаткі з заробленых за мяжой грошай беларускія гастарбайтары пакідаюцца ў краінах, дзе знаходзіцца іх наймальнік.

Як беларусы падтрымліваюць эканоміку і дзяржбюджэт

За выключэннем выплачанага за мяжой падаходнага падатку, астатнія заробленыя грошы людзі, як правіла, вязуць на радзіму і са сваёй сям’ёй укладваюць іх у нашую эканоміку і бюджэт.

Напрыклад, у Беларусі, як і ў іншых краінах, у нас ёсць падатак на дабаўленую вартасць. Плацяць яго кампаніі. Але каб гэта зрабіць, яны ўключаюць яго ў кошт сваёй прадукцыі і паслуг. Самая распаўсюджаная стаўка ПДВ — 20%. То-бок пятая частка практычна любога набытага ў краіне тавару ці паслугі ідзе ў бюджэт у выглядзе такой выплаты. Сёлета 25,2 млрд рублёў, або 37,4% ад усіх даходаў казны, паводле планаў, былі сфармаваныя менавіта за кошт гэтага ўнёску.

Прывозячы атрыманую за мяжой зарплату, той жа дальнабойшчык ходзіць у краму, карыстаецца рознымі паслугамі. За кошт гэтага ён укладвае ў казну праз вышэйзгаданы падатак.

Калі пры гэтым чалавек мае аўтамабіль, курыць і можа выпіць, то ён яшчэ больш фінансуе бюджэт. У гэтым выпадку за кошт акцызаў, уключаных у цану названых тавараў. Сёлета ў казну за кошт іх планавалася атрымаць каля 3 млрд рублёў. А з наступнага года памер такіх узносаў у цане тавараў збіраюцца павялічыць.

Да таго ж уладальнікі аўто плацяць транспартны падатак, а жылля — на нерухомасць. Значыць, і гэтым спосабам людзі, у тым ліку тыя, якія працуюць за мяжой, таксама робяць унёсак у дзяржбюджэт. Калі ж у сям'і няма сваёй кватэры і яны яе арандуюць, то ўладальнік з гэтай паслугі таксама выплачвае падатак.

Нават купляючы розныя імпартныя тавары ў айчынных крамах, людзі таксама папаўняюць казну. Імпарцёры плацяць мытныя ўнёскі за ўвоз прадукцыі ў Беларусь. Натуральна, іх памер, як і іншыя выдаткі, уключаецца ў кошт тавару. І набываючы яго, чалавек праз фірму таксама папаўняе бюджэт. Тое самае датычыць паслуг. Возьмем стаматалогію — тэхніка, матэрыялы і расходнікі нярэдка купляюцца за мяжой. Значыць, іх увоз суправаджаўся мытнымі плацяжамі — а выдаткаваныя сумы ў нейкай ступені ўключаныя ў кошт паслуг.

Іншы прыклад: сям’я схадзіла ў рэстаран. У кошт страваў і напояў таксама ўключаныя розныя выплаты ў бюджэт, пералічаныя вышэй.

Паводле інфармацыі Белстата за другі квартал гэтага года, у сярэднім беларуская сям’я мела на месяц 2 790,4 рубля. З іх 2705 яна выдаткоўвала (прычым 1 822,4 рубля ішло на спажывецкія выдаткі). Іншымі словамі, практычна ўсе грошы, якія ёсць у сярэдняй сям'і ў нашай краіне, трацяцца. Такім чынам, з іх праз розныя механізмы ідуць паступленні ў бюджэт.

Чытайце таксама