Вы можаце даслаць нам 1,5% сваіх польскіх падаткаў
Беларусы на вайне
  1. «Гэта тое, што ўжо ўплывае на статыстыку цэн па рэальных угодах». Стала вядома, колькі кватэр у Мінску купілі расіяне
  2. У «Беларуснафце» заявілі, што бензін у нас таннейшы, чым у Польшчы. Палічылі, хто на заробак можа купіць яго больш — беларус ці паляк
  3. Лукашенко привел на «Олимпик-Арену» своего шпица. Это запрещено законом, который он сам и подписал
  4. «Трэба выжыць». Беларускі шоумен, які трапіў у адукацыйны скандал у ААЭ, звярнуўся да падпісчыкаў
  5. Пьяный майор юстиции пытался на ходу вытолкнуть из автомобиля сотрудника ГАИ. Инспектор его простил, а что решил суд?
  6. Ва Украіне змянілася стаўленне да беларусаў. Сацыёлагі выявілі нечаканы трэнд
  7. Зачем Лукашенко пугает военных и говорит про «гадости» в армии? Спросили у аналитика
  8. Вынеслі прысуд аднаму з кіраўнікоў ювелірнага брэнда Belaruskicry, абвешчанага «экстрэмісцкім фармаваннем»
  9. Лукашенко привлек контрразведку, чтобы понять реальную ситуацию в армии. Констатировал, что там врут
  10. «Белая Русь» опубликовала в TikTok слова Чемодановой о «Беларуси будущего» — но не закрыла комментарии. Пользователи жестко ответили
  11. «Ён не разбіўся». Чэмпіён Беларусі па матакросе памёр у 17 гадоў
  12. ЗША могуць прапанаваць Мінску нафтавую ўгоду ў абмен на перазапуск адносін — СМІ
  13. 21-гадовы ўнук Лукашэнкі пабудуе цэх за дзяржкрэдыт на льготных умовах
Читать по-русски


/

У канцы кастрычніка мінчанка Аліна прывезла сваю шыншылу Джэкі ў ветклініку «Дзевяць жыццяў». У гадаванца была запланаваная аперацыя — кастрацыя. Праз некалькі гадзін дзяўчыне патэлефанавалі і паведамілі, што жывёліна загінула. Аліна пачала разбірацца, чаму так адбылося і хто вінаваты. Пра гэта яна расказала ў сваім TikTok.

Алина - хозяйка Джеки, Минск, ноябрь 2025-го. Скриншот: TikTok @dytnecftdko2
Аліна — гаспадыня Джэкі, Мінск, лістапад 2025-га. Скрыншот: TikTok @dytnecftdko2

Аперацыя праходзіла 25 кастрычніка. Джэкі быў запісаны на 10.00. Паводле Аліны, яна прыехала да гэтага часу, падпісала ўсе паперы і пакінула яго ў ветклініцы.

— У 12.28 паступіў званок пра пачатак рэанімацыі [Джэкі]. Мы прыехалі туды ў 12.55. Паступіў зноў званок, што гадаванец памёр, — апісвае тое, што здарылася, мінчанка. — Падчас гутаркі высветлілася, што дзве гадзіны жывёліна знаходзілася ў пераносцы. Аперацыю пачалі ў 12.00. Яму ўвялі прэпарат. Як мяркуецца, анальгетык, так званы абязбол. І пачалі галіць аперацыйнае поле <…>.

@dytnecftdko2 ♬ оригинальный звук — Алина Михайлова860

У роліку дзяўчына задаецца пытаннем, як ветэрынары плануюць час запісу. Чаму ім было прызначана за дзве гадзіны да аперацыі, калі, як сцвярджае Аліна, ніякіх дадатковых абследаванняў жывёліна не патрабавала. У выніку, на яе думку, Джэкі ўвесь гэты час адчуваў стрэс, чакаючы ў пераносцы сваёй чаргі.

— Чаму, аддаючы абсалютна здаровую жывёліну, мы атрымалі назад кулёк у пялюшцы? — задаецца пытаннем мінчанка.

Спрабуючы знайсці адказы, Аліна дайшла да кіраўніцтва ветклінікі. 9 лістапада яна апублікавала відэа, у якім расказала, што сустрэлася з галоўным доктарам «Дзевяці жыццяў».

— Наш гадаванец дзве гадзіны прабыў у пераносцы, знаходзячыся ў памяшканні, дзе былі каты і сабакі. Гэта так званы стацыянар. Скажыце мне, маленькая жывёліна магла знаходзіцца з катамі і з сабакамі, адчуваючы пры гэтым каласальны стрэс? Гэта не перадаць словамі, які гэта стрэс, — абураецца гаспадыня Джэкі. — І спецыялісты, бачачы гэта, не зрабілі нічога, то-бок не паведамілі нам, што ёсць нейкая чарга ў аперацыйны пакой, не папярэдзілі, дзе ён будзе знаходзіцца.

Аліна расказвае, што перад кастрацыяй шыншыле ўвялі лідакаін і правялі далейшую медыкаментозную падрыхтоўку да аперацыі. Дзяўчына ўпэўненая, што ў маленькага звярка ў гэты момант быў стрэс, таму вынік аказаўся фатальным.

Яна таксама сцвярджае, што інфармацыя, якую давалі спецыялісты наконт аперацыі, рознілася. Аліна ўпэўненая, што так рабілі, «каб схаваць усе сляды».

У сераду, 19 лістапада, яна паведаміла, што атрымала афіцыйны адказ з ветклінікі. Дакумент Аліна апублікавала ў сваім TikTok. У ім не пазначаная прычына гібелі Джэкі, але сказана, што кіраўніцтва правяло ўнутранае разбіральніцтва. З доктара, які працаваў з шыншылай, узялі тлумачэнні.

— Згодна з унутраным распарадкам, у першай палове дня, з 10.00 да 13.00, адбываецца фармаванне хірургічнай чаргі, у працэсе якой усе гадаванцы адпраўляюцца ў аддзяленне рэанімацыі і інтэнсіўнай тэрапіі для забяспечання пастаяннага кантролю спецыялістамі, — гаворыцца ў адказе ветклінікі.

У ім таксама сказана, што 25 кастрычніка Аліна падпісала паперу пра добраахвотную згоду на правядзенне аперацыі. У ёй ёсць пункт: «Я меў(а) магчымасць задаць любыя пытанні што да лячэння маёй жывёліны, і атрымаў(а) вычарпальныя адказы». Гэта, паведамляюць у арганізацыі, пацвярджае, што мінчанка была «належным чынам» праінфармаваная пра ўмяшанне, яго рызыку і наступствы. А таксама што ў момант падпісання дакументаў у Аліны не заставалася пытанняў.

У адказе ветклінікі таксама тлумачыцца, што такое «стацыянарнае размяшчэнне»:

— Гэта размяшчэнне жывёліны ва ўмовах ветэрынарнага цэнтра «Дзевяць жыццяў» для рэанімацыі і інтэнсіўнай тэрапіі, правядзення маніпуляцый і працэдур па прызначэнні доктара, у тым ліку прызначэнняў іншых ветэрынарных цэнтраў, дадатковай дыягностыкі і дынамічнага назірання, перадхірургічнага і постхірургічнага суправаджэння, выканання маніпуляцый, якія доктар палічыць найбольш прымальнымі і неабходнымі.

У адным з ролікаў Аліна пракаментавала адказ установы. Паводле яе, падпісваючы дакументы, яна задала ўсе пытанні, грунтуючыся на інфармацыі, якую на той момант мела.

— Але пра тое, што ва ўнутраным распарадку арганізацыі з 10.00 да 13.00 фармуецца хірургічная чарга, і пра тое, што ўсе жывёлы — і каты, і сабакі, і грызуны — сядзяць у адным памяшканні, пра гэта мне не было сказана, і гэтага не было ў дакуменце пра згоду, — сцвярджае яна. — Дык скажыце, калі ласка, ветэрынарныя клінікі, вы ўсю адказнасць цалкам перакладаеце на чалавека, які нават не ведае, якое пытанне вам задаць? Няўжо доктар не можа растлумачыць правілы ўнутранага распарадку і фармаванне хірургічнай чаргі <…>?

Чытайце таксама