Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «Мы не бульдозеры, нам патрэбны час, мы людзі». Калеснікава і Бабарыка пагаварылі з Ціханоўскай
  2. Пракуратура праверыла працу ваенрукоў. Даведаліся з непублічнага дакумента, якія праблемы знайшлі ў выхаванні «патрыётаў»
  3. «Чарговы стэндап». У BELPOL пракаментавалі словы Лукашэнкі пра забойства «бэчэбэшніка» падчас затрымання
  4. Чыноўнікі актыўна прайшліся па гэтай катэгорыі работнікаў, пасля чаго ўзнік іх дэфіцыт. Праблема дайшла да Лукашэнкі — той патрабуе вырашыць
  5. «Колькі я каштую? Тону калію? Тысячу тон?» Вялікая гутарка «Люстэрка» з нобелеўскім лаўрэатам Алесем Бяляцкім
  6. Да родных вядомага беларускага падарожніка зноў прыходзілі сілавікі і прапаноўвалі яму «пакаяцца»
  7. Кіеў прапанаваў Мінску збіваць над Беларуссю расійскія беспілотнікі. Што на гэта адказаў Лукашэнка
  8. «И как жить?» В TikTok показали расчетный на одном из предприятий со скромными суммами — это вызвало обсуждение
  9. У Беларусі падчас затрымання забілі апазіцыянера — трое сілавікоў пацярпелі, заявіў Лукашэнка
  10. Заявления Путина об «успехах» российских войск в Украине противоречат сообщениям военных блогеров и высокопоставленных военных — ISW
  11. Беларусь — саюзніца Расіі ў вайне, але адзін наратыў Крамля ўлады абыходзяць бокам. Навуковец прааналізаваў дзяржСМІ і патлумачыў парадокс
Читать по-русски


Гурт VOLSKI 26 верасня афіцыйна абвясціў старт працы над новым музычным альбомам «Лісты палітвязням». Гэта больш чым проста песні — гэта грамадска-музычны праект, які ствараецца сумесна з беларускімі ініцыятывамі Палітвязынка і Дэсыдэнтбай, паведаміў гурт.

Фото: Дарья Каляда
Фото: Дарья Каляда

У альбоме плануецца 12 твораў пад назвамі тыпу «Ліст № 1…», «Ліст № 2…». Аўтары праекта з ліку музыкаў і ініцыятыў, якія ўздымаюць праблемы палітвязняў, заклікаюць пісаць лісты палітычным зняволеным рэгулярна, нягледзячы на цяжкасці. Гэта праява салідарнасці, якая дае агромністую сілу як нашым героям, так і беларускаму грамадству агулам.

«Мы маем усведамленне, што такі музычны праект неабходны, бо людзі забываюцца на палітзняволеных. Маўляў, сядзяць там — ну і сядзяць. Казалі раней, калі саджалі на тры гады: ой, да не адседзяць яны гэты тэрмін… Але людзі ўжо адседзелі і выйшлі. І з былымі палітвязнямі трэба размаўляць пра гэта», — сказаў аўтар песень і лідэр гурта Лявон Вольскі.

Для ХХI стагоддзя беспрэцэндэнтная сітуацыя ў краіне, якая знаходзіцца ў цэнтры Еўропы, лічыць музыка. А каб рэпрэсіі не паўтараліся, пра гэта мусіць ведаць як мага больш людзей.

Творцы даўно планавалі гэтую грамадска-музычную кампанію, некаторыя напрацоўкі песень ўжо ёсць. А цяпер адбываецца выхад з ценю. «Я мушу пра гэта сказаць афіцыйна, каб не было дарогі назад», — зазначыў Лявон Вольскі.